Жизнь блога

пятница, 23 ноября 2012 г.

У гасцях класа - Веткаўскі музей

Сёння ў нашай школе адбылася сустрэча з Ларысай Раманавай, супрацоўніцай Веткаўскага музея народной творчасці ім. Ф. Шклярава. Яна расказала вучням 5-7 класаў пра беларускія крыніцы. 

Мы даведаліся, як з'яўляюцца крыніцы, які чароўны і таямнічы сэнс мела крынічная вада для нашых продкаў. Мы пачулі цікавыя легенды, звязаныя з крынічкамі.

Больш за ўсё нам запомніўся аповед пра дуб, які знайшлі ў нашай вёсцы, калі капалі калодзеж (на глыбіні 17 метраў!!!). Нам спадабаўся расказ Ларысы Раманавай пра ўласцівасці крынічнай вады лячыць людзей.

Зараз мы ведаем, з чаго робяць дно калодзежа, адкуль бярэцца кісларод на планеце, якія крынічкі ёсць у Веткаўскім раёне. А яшчэ мы расказалі Ларысе Раманавай, што ў Хальчы таксама ёсць крыніцы, яны знаходзяцца каля палаца Войніч-Сенажэцкіх.

Нам вельмі спадабалася лекцыя!! Было вельмі цікава!!

А вось і фотаздымкі з нашай сустрэчы!

Астатнія фотаздымкі глядзіце далей!














Комментариев нет:

Отправить комментарий